Беларуская Служба

КДБ дадало яшчэ 10 чалавек у «спіс тэрарыстаў» 

08.05.2025 11:20
Вось ужо 5 год рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае гэты спіс як рэпрэсіўны інструмент супраць іншадумцаў.
Будынак КДБ у Мінскуcommons.wikimedia.org

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з'явіліся прозвішчы яшчэ дзесяці чалавек.

Сярод іх Павел Лашчанка, Андрэй Варонін, Аляксандр Кендысь, Уладзімір Карней, Максім Солап, Вячаслаў Дземянчонак, Таццяна Марыніч, Анастасія Хамянкова, Яўген Пугач, Ірына Суржык.

Першымі, каго ўключылі ў «спіс тэрарыстаў» паводле палітычных матываў, з'яўляюцца заснавальнік NEXTA Сцяпан Пуціла і галоўны рэдактар Раман Пратасевіч. Гэта адбылося ў лістападзе 2020 года, калі сілавікі амаль здушылі масавыя вулічныя пратэсты.

У «спіс тэрарыстаў» уключылі такіх вядомых палітзняволеных: Марыю Калеснікаву, адваката Максіма Знака, галоўную рэдактарку TUT.BY Марыну Золатаву і былую гендырэктарку Людмілу Чэкіну, студэнтку Дануту Перадню, актывіста Паўла Вінаградава і шмат іншых.

Былі выпадкі, калі КДБ уключаў у спіс палітвязняў, якія ўжо адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю.

На дадзены момант у лукашэнкаўскім «тэрарыстычным спісе» 1286 чалавек, з іх 592 — беларусы.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл